БЕЛ Ł РУС

У Лідскім раёне фура перакулілася на вачах у ДАІшнікаў — відэа з рэгістратара

29.10.2013 / 17:00

28 кастрычніка відэарэгістратар патрульнага аўтамабіля ДАІ Лідскага РАУС зафіксаваў падзенне ў кювет аўтацягніка каля вёскі Гасцілаўцы, паведамляе сайт gaigrodno.by.

Кіроўца ехаў з Польшчы ў Расію па дарозе «Мінск-Гродна». Ён расказаў супрацоўнікам ДАІ, што задумаўся і ў гэты момант фуру вынесла ў левы бок у кішэню аўтобуснага прыпынку.

Грузавік знёс асвятляльную матчу, кіроўца паспрабаваў вярнуцца ў сваю паласу, але фура пачала перакульвацца і ў рэшце звалілася ў правы кювет.

Кіроўца не пацярпеў, праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула