БЕЛ Ł РУС

У Магілёве на мосце сутыкнуліся грузавікі МАЗ і MAN — фоты

30.10.2013 / 18:21

Адзін з кіроўцаў пасля ДТЗ у цяжкім стане дастаўлены ў бальніцу.

Фота gorad.by.

Фота gorad.by.

Фота gorad.by.

Аварыя адбылася 30 кастрычніка каля 13:00 на мосце па вуліцы Каралёва, паведамляе сайт gorad.by.

Грузавы аўтамабіль «MAN» з прычэпам, які перавозіў бетонныя блокі, урэзаўся ў паўпрычэп «МАЗа», які ехаў наперадзе.

Кабіну «MANа» скамячыла, паўпрычэпы пярэдняй машыны таксама пашкоджаны.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца «MAN» з цяжкімі траўмамі шпіталізаваны ў Магілёўскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

У выніку ДТЗ часова ўтварыўся затор на ўчастку дарогі ад скрыжавання вуліцы Каралёва і праспекта Міра да месца аварыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула