БЕЛ Ł РУС

Самы высокі чалавек у свеце ажаніўся — фота

30.10.2013 / 19:30

Nashaniva.com

Самы высокі чалавек у свеце — 2,5-метровы Султан Кесэн — нарэшце знайшоў дзяўчыну, якая пагадзілася стаць яго жонкай.

Фота Ibrahim Yakut/AA/abacapress.com

Па звестках выдання Daily Mail, ураджэнец Турцыі Султан Кесэн пакутуе ад паталагічнай высокаросласці, абумоўленай празмернай выпрацоўкай гармону росту — гігантызмам.

Для дадзенага захворвання характэрныя непрапарцыйны целасклад і падаўжэнне канечнасцяў.

Пасля доўгіх пошукаў 30-гадовы турак выпадкова сустрэў 20-гадовую грамадзянку Сірыі Мерве Дзібо, якая прыняла яго прапанову рукі і сэрца.

Дзяўчына, не спалохалася розніцы ва ўзросце і росце, стала афіцыйнай жонкай гіганта, піша pixanews.com.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула