БЕЛ Ł РУС

Forbes назваў Пуціна самым уплывовым чалавекам планеты

31.10.2013 / 00:14

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін узначаліў рэйтынг самых уплывовых людзей свету паводле версіі часопіса Forbes.

Пуцін са сваім беларускім калегам А.Лукашэнкам (на заднім плане) падчас вучэнняў у Гродзенскай вобласці, фота — прэс-службы Крамля.

За год расійскі прэзідэнт перасунуўся з трэцяга на першае месца спісу, адціснуўшы прэзідэнта ЗША Барака Абаму, які займаў першае месца ў 2012 годзе, і канцлера Германіі Ангелу Меркель.

Далей за Пуціным у спісе ідуць прэзідэнт ЗША Барак Абама і старшыня КНР Сі Цзіньпінь.

Кіраўнік расійскай рэдакцыі Forbes Лізавета Асяцінская падкрэсліла, што гэты рэйтынг складаецца выключна амерыканскай рэдакцыяй.

Але калі б яна складала яго, то ўсё ж паставіла б на першае месца кітайскага лідара Сі Цзіньпіня.

Усяго ў спіс часопіса ўвайшлі 72 чалавекі — па аднаму на 100 млн чалавек 7-мільярднага насельніцтва зямнога шара.

Расійскі Forbes паведамляе, што месцы ў спісе размяркоўваюцца паводле суб'ектыўнай думкі кіраўнікоў амерыканскага выдання часопіса.

Як адзначае Forbes, пры складанні рэйтынгу ўлічваліся тры крытэры: колькасць людзей пад кіраваннем удзельніка спісу, наяўныя ў яго распараджэнні фінансавыя рэсурсы і колькасць сфер грамадскага жыцця, на якія гэты чалавек аказвае ўплыў.

У першую дзясятку ўвайшлі папа Францішак (4-е месца), далей ідуць канцлер Германіі Ангела Меркель, былы кіраўнік кампаніі Microsoft Біл Гейтс, кіраўнік Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША Бэн Бернанке, кароль Саудаўскай Аравіі Бін Абдулазіз Аль Сауд, кіраўнік Еўрапейскага цэнтрабанка Марыа Драгі і кіраўнік амерыканскай карпарацыі Walmart Майкл Д'юк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула