БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прайграў Абаму ў барацьбе за «Срэбраны галёш»

31.10.2013 / 09:16

30 кастрычніка ў Дзяржаўным Крамлёўскім палацы ў Маскве прайшла 17-я цырымонія ўручэння «Срэбранага галёша».

Гэтая прэмія «за самыя сумнеўныя дасягненні» ладзіцца радыёстанцыяй «Срэбраны дождж».

Сёлета прэмія ўручалася ў сямі намінацыях.

Як піша utro.ru, Барак Абама стаў уладальнікам статуэткі ў намінацыі «Плагіят года, ці Блізнюк падкралася непрыкметна». На думку журы «Галёша», Абама, нібыта, скапіяваў перадвыбарную кампанію Уладзіміра Пуціна.

З прэзідэнтам ЗША сапернічалі алімпійская паходня і Аляксандр Лукашэнка. Форму паходні палічылі падобнай на лагатып адной з марак рускай гарэлкі.

А беларускага кіраўніка абвінавацілі ў перайманні таго ж Пуціна.

Пасля таго як расійскі прэзідэнт злавіў вялікага шчупака, беларускі лідар заявіў, што вылавіў 57-кілаграмовага сома.

Дарэчы, «гастарбайтарам года» быў прызнаны Жэрар Дэпард'ё, які атрымаў расійскі пашпарт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула