БЕЛ Ł РУС

Афіцыйных заявак аб куплі дзярждолі Мазырскага НПЗ не паступала

31.10.2013 / 14:47

БелаПАН

Афіцыйныя заяўкі аб куплі дзяржаўнай долі ААТ «Мазырскі НПЗ» пакуль не паступалі, паведаміў 31 кастрычніка журналістам у Мінску першы намеснік міністра эканомікі Анатоль Філонаў.

Разам з тым ён не стаў адмаўляць наяўнасць зацікаўленасці ў гэтым пытанні ў патэнцыяльных пакупнікоў. «Ёсць зацікаўленасць у павелічэнні долі маёмасці», — сказаў ён.

Як паведамлялася раней, 16 кастрычніка прэзідэнт ААТ «Нафтавая кампанія «Роснефць» Ігар Сечын заявіў пра зацікаўленасць у куплі дзяржаўнай долі акцый Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. «Нам гэты актыў цікавы. Мы ўжо там прысутнічаем. Усё астатняе будзе залежаць ад умоў продажу. Будзем разглядаць», — сказаў Сечын. 

Гэта заява прагучала праз шэсць дзён пасля таго, як Дзяржкамітэт па маёмасці Беларусі аб'явіў, што плануецца продаж на аўкцыёнах і па конкурсе акцый больш як 80 прадпрыемстваў і яшчэ некалькіх прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў, якія належаць Рэспубліцы Беларусь. Сярод усяго на продаж па конкурсе выстаўлена дзяржаўная доля ў ААТ «Мазырскі НПЗ» (42,76%) балансавым коштам па стане на 1 студзеня гэтага года 4,68 трлн. беларускіх рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула