БЕЛ Ł РУС

Навальны адмовіўся ад удзелу ў «Рускім маршы»

3.11.2013 / 15:17

Паводле Бі-бі-сі

У сваім блогу ён патлумачыў, што адчувае вялікі груз адказнасці пасля выбараў мэра Масквы.

Аляксей Навальны наведвае «Русскіе маршы» з 2007 года. Фота Васілій Шапашнікаў/Коммерсант.

Расійскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у шэсці нацыяналістаў «Рускі марш», які адбудзецца ў маскоўскім раёне Любліна 4 лістапада, паведамляе Бі-бі-сі.

У сваім блогу ён патлумачыў, што адчувае вялікі груз адказнасці пасля выбараў мэра Масквы, на якіх ён заняў другое месца. Пры гэтым Навальны заявіў, што па-ранейшаму падтрымлівае ідэю «Рускага маршу» і заклікаў тых, каму блізкія мэты гэтай акцыі, прыйсці на яе.

Навальны наведваў гэтыя акцыі з 2007 года, але ў мінулым годзе прапусціў «Рускі марш», спаслаўшыся на грып. Сімпатыі апазіцыянера да нацыяналістаў выклікаюць занепакоенасць у часткі яго патэнцыйных прыхільнікаў.

У гэтым годзе арганізатары «Рускага маршу» планавалі сабраць 30 тысяч удзельнікаў, аднак улады ўзгаднілі шэсце і мітынг з удзелам толькі 15 тысяч чалавек.

Шэсце нацыяналістаў пройдзе на фоне вялікага грамадскага рэзанансу, выкліканага беспарадкамі ў Бірулёва.

 

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула