БЕЛ Ł РУС

На Кубе забаранілі прыватныя кінатэатры

3.11.2013 / 15:58

Улады Кубы загадалі ў суботу неадкладна спыніць дзейнасьць прыватных кінатэатраў і салёнаў відэагульняў.

Як гаворыцца ў паведамленьні, гэтыя віды дзейнасьці ніколі не былі дазволеныя, таму ўрад наводзіць парадак у прыватным сэктары.

Кінатэатраў і салёнаў відэагульняў сапраўды няма ў сьпісе амаль 200 відаў дзейнасьці, якія дазволілі займацца прыватным прадпрымальнікам падчас шэрагу частковых рынкавых рэформаў, уведзеных на Кубе ў апошнія гады.

Але некаторыя прадпрымальнікі неафіцыйна ладзілі такія ўстановы пад прыкрыцьцём ліцэнзіі на рэстараны і г. д.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула