БЕЛ Ł РУС

У Віцебску вецер зваліў дрэва на мікрааўтобус, пацярпелі людзі

4.11.2013 / 12:45

Здарэнне адбылося раніцай 4 лістапада на вуліцы Ленінградская.

Як паведамляе прэс-служба МНС, дрэва зваліў моцны вецер. Яно пратараніла мікрааўтобус «Газ-32213», які ехаў па вуліцы. У ім на той момант знаходзіліся чатыры чалавекі. Трое з іх змаглі самастойна выйсці. Адзін з іх, 29-гадовы мужчына, атрымаў пералом рукі, яго забралі медыкі.

У мікрааўтобусе быў заблакаваны 52-гадовы кіроўца, якога з дапамогай спецінструмента вызвалілі выратавальнікі. Цяпер мужчына знаходзіцца ў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула