БЕЛ Ł РУС

Лятаць з Мінска ў Вільню можна будзе ўжо з 19 снежня

6.11.2013 / 13:18

«Белавія» пачне выконваць рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск — Вільня — Мінск з 19 снежня», — паведамілі сёння на афіцыйным акаўнце авіякампаніі «Белавія» на «Фэйсбуку».

Паведамляецца, што самалёты будуць лётаць 8 разоў у тыдзень.

У панядзелак, чацвер, суботу і нядзелю будуць ажыццяўляцца ранішнія рэйсы, па панядзелках і пятніцах — у 19.15, у суботу і нядзелю — у 17.10.

У прэс-службе растлумачылі, што на гэтым  маршруце будуць эксплуатавацца самалёты CRJ, планаваная працягласць пералёту — 40 хвілін.

Кошт білетаў «Белавія» плануе назваць ужо сёння ўвечары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула