БЕЛ Ł РУС

На мяжы з Беларусі з Польшчай і Літвой — транспартны калапс

7.11.2013 / 12:33

Nashaniva.com

7 лістапада на межах Беларусі адзначаецца значнае павелічэнне патокаў легкавога транспарту, што выязджае ў суседнія краіны. У параўнанні з мінулымі выходнымі паток вырас больш чым у чатыры разы.

Пра гэта паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Пры гэтым найбольшая навала машын па стане на 09.00 зафіксавана ў пунктах пропуску «Брузгі» — 250 машын, «Бераставіца» — 170 машын, «Катлоўка» - 160, «Каменны Лог» - 140 машын.

Памежнікі зазначаюць, што ў сувязі са святочным днём зроблены захады па павышэнні прапускной здольнасці пунктаў пропуску, павялічана колькасць супрацоўнікаў памежнага кантролю на асноўных напрамках. Але адзначаюць пра нізкія паказчыкі пропуску аўтатранспарту сумежнымі пагранпераходамі Польшчы і Літвы.

Так, на кірунку Гродна — Беласток польскі пункт пропуску «Кузніца» за апошнюю гадзіну прыняў ўсяго 10 аўтамабіляў.

ДПК рэкамендуе ўлічваць гэтыя абставіны і зазначае, што ў другой палове дня і ўвечары такая сітуацыя можа паўстаць ужо на ўезд у Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула