БЕЛ Ł РУС

Як Скарына прасоўваў эротыку ў масы

8.11.2013 / 10:10

Анастасія Зелянкова, gazetaby.com

Здавалася б, што яшчэ не вывучылі навукоўцы ў Бібліі славутага першадрукара Францыска Скарыны? Пра каштоўнасць ягоных кніг напісаны горы прац па гісторыі, лінгвістыцы і іншых галінах навукі. Аднак мала хто даследаваў эратычны складнік малюнкаў, якімі Скарына аздабляў свае рэлігійныя кнігі.

Але ж рэнесанснае мысленне, якое ў гэтыя часы захапіла ўсю Еўропу, не абышло і нашы землі. І пакуль недзе ў Італіі Мікеланджэла ды Да Вінчы малявалі сваіх мадоннаў, наш славуты зямляк ціснуў аголеныя целы на гравюрах да Бібліі.

Вось такім натуралістычным чынам адлюстроўвае Скарына Адама і Еву ў першай кнізе Бібліі «Быцця» (1519 г.)

А гэта застаўкі да пражскага выдання «Песні песняў» і «Юдзіф».

Ды што там казаць, нават у буквіцах, з якіх пачыналася кожная новыя глава кнігі, Скарына не пазбег натуралізму.

І гэта пры там, што сам першадрукар, нягледзячы на яго прагрэсіўныя навуковыя думкі, лічыўся прыхільнікам даволі пурытанскіх поглядаў у пытаннях сэксуальных стасункаў: напрыклад, заклікаў жаніцца людзей, якія жывуць у грамадзянскім шлюбе (вельмі папулярная на той час з’ява). Але як бы там ні было, менавіта дзякуючы першадрукару эротыка пайшла ў масы —любавацца на эратычныя мініяцюры маглі не толькі заможныя людзі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула