Кіроўца школьнага аўтобуса вёз дзяцей у школу п'яным
У Жыткавіцкім раёне па шляху ў школу быў затрыманы вадзіцель, які кіраваў транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення. Ён падвозіў дзяцей у адну са школаў.
Кіроўца забіраў дзяцей з навакольных вёсак, каб даставіць іх у школу, і ўжо паспеў даставіць адну групу да месца вучобы. Падчас другога рэйса яго затрымалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.
Як паказалі вынікі экспертызы, у крыві 31-гадовага кіроўцы ўтрымлівалася 0,76 праміле алкаголю.
Прынята рашэнне аштрафаваць яго на 35 базавых велічыняў (4,55 млн), а таксама пазбавіць яго на тры гады права кіравання транспартнымі сродкамі.