Пасла Польшчы выклікалі ў МЗС Расіі з-за беспарадкаў у Варшаве
Пасол Польшчы Войцех Заянчкоўскі выкліканы ў МЗС РФ.
Як паведамляецца на сайце расійскага замежнапалітычнага ведамства, дыпламата папрасілі тлумачэнняў «у сувязі з учорашнімі бясчынствамі ў дачыненні да расійскага пасольства ў Варшаве».
11 лістапада ў сталіцы Польшчы правыя правялі «Марш незалежнасці», падчас якога, у тым ліку, былі спаленыя паліцэйская будка каля брамы расійскага пасольства.
Таксама ўдзельнікі маршу не толькі скіравалі ўвагу супраць расійскага дыппрадстаўніцтва, яны спалілі вясёлкавую інсталяцыю ў цэнтры Варшавы, таксама адбылася бойка паміж футбольнымі фанатамі і «антыфа».