БЕЛ Ł РУС

Нацбанк захоўвае стаўку рэфінансавання на ўзроўні 23,5%

13.11.2013 / 10:57

Нацыянальны банк Беларусі ў лістападзе захавае стаўку рэфінансавання на ўзроўні 23,5% гадавых.

«На чарговым пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка 12 лістапада прынята рашэнне захаваць стаўку рэфінансавання на ўзроўні 23,5 % гадавых і ў гэтым месяцы», — сказалі ў Нацбанку.

Апошні раз Нацбанк зніжаў стаўку рэфінансавання 10 чэрвеня — на 1,5 працэнтнага пункта да 23,5%. У цэлым за 2013 стаўку рэфінансавання планавалася знізіць да 13-15% гадавых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула