Сутыкненне з цягніком у Егіпце: 24 чалавекі, што ехалі з вяселля, загінулі
Не менш за 24 чалавекі загінулі, 28 атрымалі раненні пры сутыкненні цягніка з некалькімі аўтамабілямі ў паўднёвым прыгарадзе Каіра каля вёскі Дахшур.
Паводле інфармацыі мясцовай паліцыі, многія з загінулых і пацярпелых вярталіся з вяселля і былі з адной сям'і.
Цягнік ішоў у сталіцу Егіпта з горада Бені-Суаіф.
На чыгунках у гэтай краіне часта адбываюцца аварыі. Так, у студзені пры сыходзе цягніка з рэек загінулі 19 чалавек. Летась больш за 40 дзяцей загінулі пры сутыкненні цягніка з аўтобусам.