БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка павіншаваў патрыярха Кірыла: «Зацвярджаючы ў грамадстве ідэалы дабрыні і чалавекалюбства»

20.11.2013 / 10:26

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Кірыла з днём нараджэння, паведаміла прэс-служба.

Больш як тысячу гадоў гісторыя Расіі і Беларусі непарыўна звязаная з хрысціянствам. Зацвярджаючы ў грамадстве ідэалы дабрыні, чалавекалюбства, веры, надзеі і любові, праваслаўная царква стала крыніцай гуманістычных каштоўнасцяў, правадніком ідэй патрыятызму і грамадзянскай адказнасці, — зазначыў кіраўнік дзяржавы. — Мы высока цэнім намаганні патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла па прасоўванні міру і згоды ў грамадстве, развіцці культуры, вырашэнні гуманітарных праблем сучаснасці».

Лукашэнка пажадаў патрыярху Кірылу «добрага здароўя, міру і духоўных сіл у высакародным служэнні».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула