БЕЛ Ł РУС

Памерла маці ксяндза Папялушкі

20.11.2013 / 20:16

СГ

Фота poranny.pl.

19 лістапада ў бальніцы памерла маці бласлаўлёнага ксяндза Ежы Папялушкі.

Мар’яна Папялушка выгадавала пяць сыноў. Дажывала ў вёсцы Акопы на Падляшшы ў сям’і аднаго з сыноў. Ад 10 лістапада яна ляжала ў гарадскім шпіталі Беластока.

Вядома, што Папялушкі ў сям'і гаварылі па-беларуску, але, як і ўсе беларусы-каталікі Польшчы, мелі чыста польскую нацыянальную свядомасць. На сёння беларускамоўных каталікоў у польскай Сакольшчыне не засталося, усе яны перайшлі на польскую мову.

Ежы Папялушка быў капеланам «Салідарнасці» і ўсяляк падтрымліваў польскую апазіцыю ў часы ПНР. Яго забілі агенты бяспекі — як сцвярджалі ўлады, без загаду. Да цела прывязалі камень і кінулі ў вадасховішча на Віслу. Але нейкім цудам цела вынесла на бераг, і такім чынам праўда адкрылася. Афіцэраў, якія здзейснілі злачынства, асудзілі да турэмнага зняволення яшчэ за Ярузэльскага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула