БЕЛ Ł РУС

Макей: Мне імпануе Ота фон Бісмарк

20.11.2013 / 20:59

Nashaniva.com

Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю Dziennik Gazeta Prawna, адказваючы на пытанне, хто з сённяшніх ці ранейшых палітыкаў яму больш імпануе:

«Найбольш мне імпануе [першы канцлер Германскай імперыі, які аб'яднаў Нямеччыну] Ота фон Бісмарк, — сказаў У. Макей — Я германіст, я шмат чытаў пра яго. Надзвычай таленавіты дыпламат, які быў добра абазнаны ў міжнародных пытаннях і дбаў, каб зрабіць краіну квітнеючай і бяспечнай».

На ўдакладненне журналіста «І ў той жа час вялікі рэфарматар?» Макей адказаў сцвярджальна: «Так, вялікі рэфарматар».

{POLL#155}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула