БЕЛ Ł РУС

Зімовае надвор'е прыйдзе ў Беларусь у пачатку наступнага тыдня

21.11.2013 / 09:33

не забудзьцеся замяніць гуму на зімовую!

У Мінску мінусавыя тэмпературы чакаюцца ад аўторка або серады.

Зімовае надвор'е прыйдзе ў Беларусь ужо ў пачатку наступнага тыдня, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

«Разам з паўночнымі вятрамі ў Беларусь прыйдзе прыкметнае пахаладанне», — адзначыў Рабаў.

Месцамі выпадзе кароткачасовы снег, на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра на поўначы чакаецца да мінус 7, на поўдні будзе вагацца каля нуля.

Сярэднемесячныя тэмпературы снежня чакаюцца ў межах кліматычнай нормы, характэрнай для гэтага часу года.

У цэлым па рэспубліцы тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 2 градусаў па паўднёвым захадзе да 5 градусаў са знакам мінус па паўночным усходзе краіны.

«На большай частцы тэрыторыі краіны ўсталюецца снежнае покрыва, — дадаў Дзмітрый Рабаў. - А да канца першага месяца зімы яго вышыня можа дасягнуць 4-10 см, прычым ад 18 да 22 дзён месяца будуць снежнымі».

Колькасць ападкаў чакаецца ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў — ад 32 да 44 мм. Да 15 дзён месяца будуць туманнымі, прыкладна цягам 5 дзён чакаецца завіруха.

«Гэта папярэдні прагноз, які апраўдваецца на 70%», — падкрэсліў Дзмітрый Рабаў.

У Беларусі самы цёплы снежань назіраўся ў 2006 годзе, калі сярэднямесячная тэмпература паветра склала плюс 2,6 градуса. Самы халодны першы зімовы месяц быў зафіксаваны ў 1978 годзе: тады сярэдняя тэмпература паветра за месяц склала мінус 10 градусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула