БЕЛ Ł РУС

Цырк дзю Салей вяртаецца ў Мінск з новай праграмай «Драліён»

21.11.2013 / 10:50

Nashaniva.com

Знакаміты канадскі цырк, што гасціў у верасні ў Мінску з праграмай «Алегрыя», вяртаецца ў Беларусь з шоу «Драліён».

Выступы пройдуць на «Мінск-Арэне» 20-23 сакавіка 2014 года, паведамляе БелТА.

У аснове шоу — яднанне дзвюх процілеглых культур, зліццё чатырох стыхій, чараўніцтва і неверагодная энергетыка. Перакласці назву на беларускую можна як «Цмокалеў», бо перад гледачамі разгортваецца відовішчная карціна, на якой дапаўняюць адзін аднаго такія розныя і несумяшчальныя Усход і Захад — Цмок (дракон) і Леў.

Расклад шоу:

20 сакавіка (чацвер) 20.00
21 сакавіка (пятніца) 20.00
22 сакавіка (субота) 16.30, 20.00
23 сакавіка (нядзеля) 16.30, 20.00.

Цана квіткоў ад 210 да 910 тыс. рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула