БЕЛ Ł РУС

ЗША расчараваныя рашэннем Кіева па пагадненні аб асацыяцыі з ЕС

22.11.2013 / 10:53

Nashaniva.com

Вашынгтон расчараваны рашэннем уладаў Украіны прыпыніць падрыхтоўку да заключэння пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам, гаворыцца ў прэс-рэлізе дзярждэпартамента ЗША.

«ЗША далучаюцца да Еўрапейскага саюза ў яго расчараванні рашэннем урада Украіны адкласці падрыхтоўку да падпісання пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам і гандлёвага пагаднення з ЕС», — цытуе заяву амерыканскага замежнапалітычнага ведамства РІА «Навіны».

Вашынгтон рэкамендаваў Еўрасаюзу «трымаць дзверы для Украіны адкрытымі» і адзначыў, што ЕС прапанаваў Кіеву «гістарычную магчымасць».

«ЗША перакананыя, што еўрапейская інтэграцыя Украіны — найлепшы шлях да эканамічнага росквіту і дэмакратыі», — адзначае дзярждэп.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула