БЕЛ Ł РУС

Зніклых пад Гомелем двух братоў знайшлі мёртвымі ў рацэ разам з аўтамабілем

22.11.2013 / 14:37


Маладых людзей, якія зніклі 16 лістапада ў Гомельскім раёне, знайшлі мёртвымі ў рацэ разам з аўтамабілем 22 лістапада. Пакуль няма падрабязнасцяў, целы дастаюць з вады.

Нагадаем, два зводныя браты, якім па 28 гадоў, паехалі 16 лістапада на лецішча ў кааператыў «Рачная хваля» каля вёскі Скіток Гомельскага раёна і зніклі без вестак. На лецішча яны адправіліся на аўтамабілі «ВАЗ-2105».

Занепакоеныя сваякі пасля таго, як маладыя людзі не выйшлі на сувязь, прыехалі на лецішча, але там не аказалася ні мужчын, ні машыны. Былі знойдзены толькі рэчы зніклых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула