БЕЛ Ł РУС

Макей узначаліць беларускую дэлегацыю на саміце ў Вільні

25.11.2013 / 11:40

Беларускую дэлегацыю на Віленскім саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні ўзначаліць міністр замежных спраў Уладзімір Макей, паведамляе прэс-служба МЗС.

У. Макей выкладзе пазіцыю і падыходы Беларусі да «Усходняга партнёрства» і далейшага развіцця гэтай ініцыятывы ў ходзе пленарнай дыскусіі 29 лістапада, паведамляе прэс-служба

У рамках саміта плануецца правядзенне двухбаковых сустрэч кіраўніка беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі краін — членаў ЕС і краін-партнёраў, а таксама кіраўніцтва еўрапейскіх структур.

Напярэдадні саміта пройдзе ІІ бізнэс-форум УП, ініцыятарам стварэння якога ў свой час выступіла Рэспубліка Беларусь. Плануецца, што Беларусь на гэтым мерапрыемстве будзе прадстаўляць міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула