БЕЛ Ł РУС

Новы тралейбус «Вітаўт» — без кантактнай сеткі, у салоне ёсць разетка для ноўтбука і USB-порт

25.11.2013 / 13:20

Мінск-навіны

ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Белкамунмаш» сертыфікавала новую мадэль нізкападлогавага сучлененага тралейбуса Vitovt Max Duo.

Новы тралейбус «Белкамунмаша» можа абыйсціся без кантактнай сеткі, а ў салоне ёсць разетка для ноўтбука і USB-порты.

Гэта машына абсталявана дызель-генератарнай устаноўкай, што дазваляе тралейбусу рухацца і без кантактнай сеткі. Яна аснашчана сістэмамі глабальнага пазіцыянавання, дыстанцыйнага кантролю стану, аўтаномнага пажаратушэння, нахілу кузава, апарэллю, з дапамогай якой пасажыры на інвалідных вазках змогуць трапіць у салон і пакінуць яго.

У салоне таксама ёсць USB-порты, куды можна падключыць мабільныя тэлефоны, і разетка для ноўтбука.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула