У Мінску хлопец зваліўся на дах электрычкі і загарэўся
Здарэнне адбылося ўвечары ў нядзелю, 24 лістапада, на станцыі «Мінск-Усходняя».
Паводле сведак, невядомы зваліўся з пешаходнага моста на дах электрычкі, якая прыехала з Барысава. Пры гэтым на хлопцы загарэлася вопратка.
Здымалі 25-гадовага пацярпелага з электрычкі выратавальнікі. Яны перадалі яго медыкам, распавялі ў сталічнай МНС. Наколькі цяжкія апёкі ён атрымаў, пакуль невядома.