БЕЛ Ł РУС

У Брэсце ўпала з балкона сёмага паверха і загінула 17-гадовая школьніца

25.11.2013 / 19:33

Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце гібелі 17-гадовай мясцовай жыхаркі.

Як паведаміла БелаПАН следчы па асабліва важных справах Брэсцкага міжраённага аддзела СК Ірына Лук'яновіч, цела вучаніцы 11-га класа адной з брэсцкіх школ было знойдзенае 23 лістапада ў 23.20 каля дома па вуліцы Калесніка жыхарамі гэтага дома.

Паводле папярэдніх даных, старшакласніца ўпала з балкона кватэры на сёмым паверсе гэтага дома. У гэтай кватэры дзяўчына знаходзілася ў гасцях.

Прычыну смерці загінулай устанаўлівае судова-медыцынская экспертыза.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула