БЕЛ Ł РУС

Лукашэнку просяць падтрымаць украінцаў Берасцейшчыны

26.11.2013 / 10:30

Nashaniva.com

Арганізацыя «Украінскі дом » 25 лістапада звярнулася з адкрытым лістом да беларускага кіраўніка.

Яго просяць разгледзець пытанне аб сітуацыі з украінскай мовай і культурай у Брэсцкай вобласці, піша БелаПАН.

«Аляксандр Рыгоравіч, з велізарным перажываннем звяртаемся да вас. Вельмі кепскае жыццё ўкраінскай грамады ў Брэсцкай вобласці. Няма ні культурнага, ні дзелавога цэнтра. Украінская мова нідзе не вывучаецца. Няма украінскамоўнага СМІ. А гэта ж так неабходна. Бо гэта разыначка Палескага краю. Аляксандр Рыгоравіч, просім Вас разгледзець і ўзняць гэтае пытанне, а таксама прыняць дэлегацыю Украінскага дома»- гаворыцца ў лісце.

Аўтары нагадваюць Лукашэнку, што ён « звязаны каранямі з украінскай зямлёй»:

«Ваш дзед, Трафім Іванавіч, нарадзіўся каля вёскі Собічава Шосткінскага раёна Сумскай вобласці. Сёння гэта невялікае сяло, блізу тысячы жыхароў, але яны памятаюць і ганарацца тым, што адсюль ідуць карані першага беларускага прэзідэнта. Аляксандр Рыгоравіч, вы з украінскім народам! Паважаеце яго меркаванне і выбар. Вы разумееце, што інтэграцыя Украіны ў ЕС выгодная не толькі ўкраінскай зямлі, але і незалежнай Беларусі», - гаворыцца ў лісце.

Нагадаем, раней улады забаранялі культурныя і грамадскія мерапрыемствы, арганізацый і актывістаў украінскай меншасці ў Брэсцкай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула