БЕЛ Ł РУС

МЗС пацвердзіла гібель беларуса ў Емене

26.11.2013 / 15:31

Беларусы, якія патрапілі пад напад тэрарыстаў у Емене, працавалі па афіцыйным кантракце, заявіла МЗС Беларусі.

Міністэрства замежных спраў Беларусі пацвердзіла гібель у Емене грамадзяніна краіны і раненне яшчэ аднаго беларуса ў выніку ўзброенага нападу.

«Мы пацвярджаем, што ў Емене ў выніку інцыдэнту з ужываннем агнястрэльнай зброі пацярпелі грамадзяне Беларусі. Яны працавалі там па афіцыйным кантракце»,— заявіў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

«Цяпер консульская служба звязваецца з еменскімі ўладамі для ўдакладнення ўсіх абставінаў здарэння для аказання неабходнай дапамогі»,— дадаў Савіных.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула