БЕЛ Ł РУС

Калона з 15 тысяч кіеўскіх студэнтаў прыбыла на кіеўскі Майдан

27.11.2013 / 16:32

Nashaniva.com

+ жывое відэа з Майдана: беларусы сярод маніфестантаў

Да акцыі далучыліся студэнты Кіева-Магілянскай акадэміі, Кіеўскага нацыянальнага універсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, Нацыянальнага педагагічнага універсітэта імя Драгаманава, Нацыянальнага універсітэта харчовых тэхналогій, Нацыянальнага авіяцыйнага ўніверсітэта, Нацыянальнага медычнага ўніверсітэта імя Багамольца — усяго з 12 ВНУ.

У той жа час даходзяць звесткі пра ціск на студэнтаў у некаторых ВНУ, каб яны не далучаліся да пратэстаў.

Студэнцкія страйкі ды мітынгі адбыліся сёння таксама ў Львове, Цярнопалі, іншых гарадах.

У гэтыя хвіліны на Майдане Незалежнасці працягваецца веча з патрабаваннем ад урада падпісаць дамову пра асацыяцыю з ЕС.

Як відаць на жывым відэа з Майдана, сярод украінскіх і еўрапейскіх сцягоў ёсць і некалькі бел-чырвона-белых беларускіх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула