БЕЛ Ł РУС

«Белавія»: Пры звароце на мове бортправаднік павінен адказваць па-беларуску

28.11.2013 / 22:36

Nashaniva.com

«Бортправаднікі валодаюць беларускай мовай у аб'ёме, неабходным для выканання імі службовых абавязкаў, і пры звароце на беларускай мове бортправаднік павінен размаўляць з пасажырам адпаведна»,

- афіцыйны адказ кампаніі «Белавія» з такім тэкстам апублікаваны ў фэйсбуку журналісткі Адар'і Гуштын. Яна звярталася ў авіякампанію з падзякай за выкарыстанне беларускай мовы пры агучванні інфармацыі на борце рэйсаў «Белавія», аднак заўважыла, што некаторыя бортправаднікі не разумеюць беларускую мову, у прыватнасці, такія простыя словы як «кава» ці «часопіс».

Апроч таго, авіяперавозчык адказаў наконт магчымасці праходжання анлайн-рэгістрацыі па-беларуску:

«Дапрацоўка можа запатрабаваць значных часавых і фінансавых выдаткаў. Дадзенае пытанне будзе дэталёва абмеркавана з правайдэрам сістэмы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула