«Пашырайце пасевы канапель на тарфяніках» — шыкоўная падборка старых беларускіх плакатаў
26 лістапада ў мінскім Палацы мастацтваў адкрылася выстава «100 год беларускаму плакату» ў гонар выдання першага беларускамоўнага плаката ў 1913 годзе.
Плакат Фердынанда Рушчыца, выдадзены ў Вільні ў 1913 годзе. Ён лічыцца першым плакатам, у якім была выкарыстаная беларуская мова.
Леанід Замах, 1954 год.
Уладзімір Крукоўскі, 1980 год. Знакаміты плакат «У бітвах за долю, у бітвах за волю», дзе пад радком з беларускага савецкага гімна аўтар замаскіраваў Пагоню.
«Уладзімір Кавалёнак» Віктара Смаляка (1985 год) і «За мірны космас!» Сяргея Саркісава (1985 год).
Справа: «460 год беларускага кнігадруку» Леаніда Ліпеня (1975 год). Злева: «Спадчына курганоў не павінна знікнуць» Глеба Вотчыка.
Савецкія агітацыйныя плакаты Я. Тараса, М. Гуціева і С. Раманава.
Міхаіл Анемпадыстаў, 1990 год.
Дзмітрый Сурскі, 2011 год.
Ганна Мельнікава, 2013 год.
Дзмітрый Сурскі, 2011 год.
Таццяна Гардашнікава, Дзмітры Сурскі, 1985 год
Людміла Кальмаева, 1980 год.
Уладзімір Крукоўскі, 1988 год.
Уладзімір Васюк, 1984 год.
Пятро Гонта, 1991 год.
Сяргей Саркісаў, 1988 год.
Уладзімір Шчэрбін, 1987 год.
Іван Владычык, 1980 год.
На выставе прадстаўленыя некалькі дзясяткаў плакатаў, створаных у Беларусі ў розныя часы. Тэматыка плакатаў таксама шырокая: палітычная і сацыяльная агітацыя, антыалкагольныя і антытытунёвыя плакаты, культурніцкія постары і афішы, ды нават плакаты антысталінскай накіраванасці.
Сярод экспанатаў не бракуе і беларускамоўных плакатаў.
Выстава будзе працаваць да 15 снежня ў Палацы мастацтваў па адрасе: вул. Казлова, 3, штодня з 11-й да 19-й гадзіны.