БЕЛ Ł РУС

Для абураных іпэшнікаў падрыхтавалі інструкцыю

29.11.2013 / 09:35

Дзяржкамітэт па стандартызацыі перапрацаваў рэкамендацыі (пакрокавую інструкцыю) па пацверджанні адпаведнасці прадукцыі лёгкай прамысловасці патрабаванням тэхрэгламента Мытнага саюза 017 /2011 «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці».

Інструкцыя падрыхтавана для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць раздробны гандаль прадукцыяй і выплачваюць адзіны падатак. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Міністэрства эканомікі Беларусі, паведамляе БелТА.

«У гэтай рэдакцыі рэкамендацый прыведзены парадак дзеянняў індывідуальных прадпрымальнікаў пры сертыфікацыі і дэклараванні адпаведнасці прадукцыі, формы заявы на рэгістрацыю дэкларацыі, а таксама заяўкі на правядзенне сертыфікацыі, формы сертыфікатаў і дэкларацый аб узгадненні і правілы іх афармлення, пералікі органаў па сертыфікацыі і выпрабавальных лабараторый, акрэдытаваных на правядзенне работ па пацверджанні адпаведнасці прадукцыі лёгкай прамысловасці», — гаворыцца ў паведамленні.

Пакрокавая інструкцыя размешчаная на сайтах Дзяржстандарта і Міністэрства эканомікі.

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Беларусі (Дзяржстандарт) з'яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання па правядзенні адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне тэхнічнага нармавання, стандартызацыі, метралогіі, ацэнцы адпаведнасці, энергаэфектыўнасці, па ажыццяўленні нагляду ў будаўніцтве і кантролі адпаведнасці праектаў і каштарысаў нарматывам і стандартам, а таксама па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліва, электрычнай і цеплавой энергіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула