БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Папрашу расслабіцца. Рэвалюцыі [ва ўрадзе] не будзе

29.11.2013 / 12:30

Аляксандр Лукашэнка папярэджвае ўрад аб неабходнасці няўхільнага выканання ўсіх раней дадзеных даручэнняў.

Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы ўрад і Нацбанк са справаздачай аб выніках развіцця эканомікі і яе перспектывах.

«Перш чым мы пачнем разгляд дадзеных на парадак дня нарады пытанняў, хачу папрасіць усіх расслабіцца, бо па розных прычынах і ў сродках масавай інфармацыі, і ў нашым грамадстве напружвалася абстаноўка, і ў сувязі з гэтым хтосьці, напэўна, сюды прыйшоў як у апошні дзень, як на барыкады, хтосьці чакае узрушэнняў.

Павінен сказаць, што рэвалюцыі не будзе. Усе пытанні — і арганізацыйныя, і кадравыя — будуць вырашаны максімум у межах першага квартала будучага года эвалюцыйна», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула