Сярэдняя наведвальнасць ЧБ па футболе — 2 127 чалавек
Учора скончыўся чэмпіянат Беларусі па футболе. Сярэдняя наведвальнасць заключнага тура склала 1433 чалавекі.
Усяго цяперашні чэмпіянат наведалі 408 тыс. 300 чалавек. Сярэдняя наведвальнасць першынства склала 2127 чалавек. Гэта на 4% больш у параўнанні з мінулым сезонам.
Сярэдняя наведвальнасць першага этапу 2 325 чалавек. Другога - 1691.
Сярэдняя наведвальнасць камандаў першай шасцёркі склала 2 593 гледачы. Другой — 788 чалавек.