БЕЛ Ł РУС

Сяргей Рутэнка — у спісе найлепшых гандбалістаў свету

4.12.2013 / 00:25

Беларускі спартовец прызнаны найлепшым левым паўсярэднім гульцом 2013 года.

Названыя лепшыя гандбалісты 2013 года. Вынікі галасавання з удзелам 11 еўрапейскіх журналістаў, якія пішуць пра гандбол, і заўзятараў, меркаванне якіх прыраўноўвалася яшчэ да аднаго голасу, падвёў партал handball-planet.com, піша sportpanorama.by.

Лепшым левым нападаючым быў прызнаны Сяргей Рутэнка, а лепшым гандбалістам свету стаў харвацкі разыгрываючы «Гамбурга» Дамагой Дувняк. Ён атрымаў 35 ачкоў.

На другім месцы размясціўся венгерскі паўсярэдні Ласла Надзь з «Веспрэма» ( 26 балаў), трэці — іспанскі лінейны Хулен Агінагальдэ, які выступае за «Віве» (23 ачкі).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула