БЕЛ Ł РУС

У Алега Манаева памерла жонка

4.12.2013 / 13:10

Ларысе Манаевай быў 61 год, яна пайшла з жыцця пасля цяжкай і працяглай хваробы.

«Яна змагалася з хваробай 4,5 года, — распавёў заснавальнік Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў».

Разам Алег і Ларыса Манаева ў шчаслівым шлюбе пражылі 40 гадоў. У іх двое дзяцей — сын Кірыл і дачка Наталля.

Пахаванне Ларысы Манаевай запланавана на суботу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула