БЕЛ Ł РУС

З 25 красавіка Беларусь зробіць уезд бязвізавым на месяц

5.12.2013 / 11:01

Бязвізавы ўезд для заўзятараў ЧС па хакеі ў Мінску ў 2014 годзе будзе дзейнічаць з 25 красавіка па 30 мая.

Пра гэта паведаміў сёння старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Леанід Мальцаў у палаце прадстаўнікоў, адказваючы на пытанне дэпутата Аляксея Кузьміча.

«З 25 красавіка па 30 мая пропуск грамадзян, якія прыедуць на чэмпіянат, будзе бязвізавым. Яны павінны будуць прад'явіць білет або ў папяровым, або ў электронным выглядзе і пашпарт. Усё. Ніякіх віз не трэба», — сказаў Леанід Мальцаў.

Таксама ён паведаміў, што на беларускай мяжы плануецца ўвесці сістэму электроннай чаргі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула