БЕЛ Ł РУС

На трасе Магілёў-Бабруйск сутыкнуліся чатыры аўто: адзін чалавек загінуў — фота

6.12.2013 / 18:24

Фота mchs.gov.by

Фота mchs.gov.by

Здарэнне адбылося 6 снежня каля 9.00 на трасе Р93 (Магілёў—Бабруйск) каля вёскі Глуская Сяліба ў Быхаўскім раёне, паведамляе Аuto.tut.by.

Паводле папярэдняй версіі, сутыкнуліся два грузавых аўтамабіля Renault, пасля чаго адзін з іх з'ехаў у кювет, затым у грузавыя машыны ўрэзаліся Audi і Volkswagen.

«У выніку ДТЗ загінуў кіроўца Audi. Іншыя ўдзельнікі ДТЗ пакуль за медыцынскай дапамогай не звярталіся, — распавяла старшы інспектар УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Вольга Вяршубская.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула