БЕЛ Ł РУС

Праезд трасаю Берасьце-Менск-Ворша стане платны

3.10.2007 / 13:24

Nashaniva.com

Да гэтага моманту плацілі толькі замежнікі.

З‑за недахопу сродкаў на рамонт галоўнай аўтамагістралі Беларусі, гэтак званай «алімпійкі», будзе ўведзеная аплата за праезд для грамадзянаў Беларусі. Да гэтага моманту плацілі толькі замежнікі.

Магістраль ад Берасьця да расейскай мяжы мае працягласьць амаль 610 кілямэтраў. Аднаразовая аплата за праезд можа складаць каля 1 тысячы беларускіх рублёў.

Аднак на аўтамагістралі стаяць чатыры пункты збору аплаты. На кожным зь іх трэба плаціць асобна. У выніку беларусы будуць вымушаныя заплаціць 4 тысячы беларускіх рублёў.

Польскае радыё для замежжа

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула