БЕЛ Ł РУС

Януковіч пагадзіўся на круглы стол з апазіцыяй

9.12.2013 / 14:52

Nashaniva.com

дапоўнена

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падтрымаў ініцыятыву пачаць нацыянальны круглы стол для пошуку кампрамісу ў цяперашняй сітуацыі, паведамляе УНІАН.

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падтрымаў ідэю першага прэзідэнта Украіны Леаніда Краўчука адносна агульнанацыянальнага круглага стала для знаходжання кампрамісу.

Як паведамляе ў панядзелак прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, Краўчук звярнуўся да Януковіча з прапановай правесці агульнанацыянальны круглы стол для знаходжання кампрамісу ў сітуацыі і запрасіць да ўдзелу ў ім прадстаўнікоў і ўлады, і апазіцыі.

Януковіч падтрымаў гэтую ініцыятыву. Па яго перакананні, такі круглы стол можа стаць пляцоўкай для знаходжання разумення.

У прэс-службе паведамлі, што на аўторак, па прапанове Л. Краўчука, запланавана сустрэча чатырох прэзідэнтаў Украіны ( Л. Краўчука, Леаніда Кучмы, Віктара Юшчанкі і Януковіча) для абмеркавання найважнейшых пытанняў, якія стаяць перад краінай, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула