БЕЛ Ł РУС

Джордж Клуні: У свеце не існуе дэмакратыі з палітвязнямі - відэазварот

9.12.2013 / 15:45

Nashaniva.com

Вядомы галівудскі акцёр Джордж Клуні запісаў відэазварот да ўкраінцаў з Еўрамайдана.

«Гэта мой зварот да вас, адважныя украінцы, змагары за будучыню, а не за мінулае! Мы, амерыканцы, падобныя да вас у гэтым памкненні да дэмакратыі.

Шляхам спроб і памылак мы засвоілі, што сапраўдная дэмакратыя не існуе без свабодных, сумленных і празрыстых выбараў», —

адзначыў Клуні.

Акцёр выказаў упэўненасць, што ў свеце не існуе такой дэмакратыі, у якой адбываюцца арышты і перашкаджаюць мірным дэманстрантам.

«Дакладна не існуе дэмакратыі, калі ёсць палітвязні, у прыватнасці, такія як Цімашэнка.

Таму хачу сказаць вам усім на Майдане ў Кіеве і па ўсёй Украіне:

калі вы глядзіце на Захад, ведайце, што мы адказваем вам поглядам, поўным вялізнага захаплення. Мы жадаем вам міру і бяспекі! жадаем вам той улады, якую хочаце вы.

І мы жадаем вам мець сілу змагацца за гэта!», - сказаў Клуні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула