БЕЛ Ł РУС

МЗС Вялікабрытаніі параіў Гэндальфу не ехаць у Расію

10.12.2013 / 10:59

Брытанскія ўлады не рэкамендуюць зорцы трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» сэру Ену Макелену наведваць Расію з-за прынятага сёлета закона аб забароне прапаганды гомасэксуалізму.

Акцёр мог бы прыехаць у Маскву ў рамках проматура другога фільма з трылогіі «Хобіт».

Ён выходзіць у расійскі і беларускі пракат 18 снежня. У «Хобіце», як і ў ранейшай кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў», Макелен выконвае ролю чараўніка Гэндальфа — персанажа, які прынёс акцёру сусветную папулярнасць.

Аб сваёй сэксуальнай арыентацыі Ен Макеллен распавёў адкрыта яшчэ ў канцы 1980-х.

У чэрвені 2013 года ў Расіі быў прыняты закон аб забароне гей-прапаганды сярод непаўналетніх. «І гэта адбываецца ўсяго за две з паловай гадзіны ад Лондана! У краіне Чайкоўскага, Дзягілева, Рудольфа Нурыева — геяў, чыя сэксуальная арыентацыя выяўлялася ў іх мастацтве», — адзначыў Макелен у інтэрв'ю «Бі-бі-сі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула