БЕЛ Ł РУС

Тры чалавекі згарэлі пасля памінак у Чашніцкім раёне

10.12.2013 / 11:39

7 снежня каля 21:00 загарэўся драўляны дом, які належаў пенсіянерцы, у вёсцы Павулле Чашніцкага раёна. Ратавальнікі знайшлі ў ім целы трох чалавек.

Гаспадыня дома жыла з двума сынамі. Адзін з іх напярэдадні памёр, і ў суботу спраўлялі памінкі. Госці каля 16:00 разышліся, у доме застаўся начаваць толькі другі сын з двума сябрамі.

Як паведамляе прэс-служба МНС, меркаваная прычына пажару — неасцярожнасць падчас курэння ў нецвярозым стане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула