БЕЛ Ł РУС

Трэш: песня «Еўрапейская ліберальная», якую не ўзялі на Еўрабачанне

10.12.2013 / 12:29

ЮУ

У інтэрнэце з’явіўся запіс песні «Еўрапейская ліберальная» – мінчук Цімур Прахін удзельнічаў з ёй у адборы на Еўрабачанне.

Сама песня расказвае пра жахі сучаснага еўрапейскага жыцця, дзе «забойцы ў Белым доме даюць прэмію за мір», а «садаміты атрымалі адабрэнне ад цэркваў».

Свой выступ на конкурсе Прахін апісвае так: «Пасля праслухоўвання песні, журы апынулася ў шокавым стане. Адразу пасля выканання, мне задалі некалькі пытанняў… Пасля чаго пачалася вострая палеміка паміж членамі журы, нягледзячы на тое, што я яшчэ знаходзіўся на сцэне. Галасы за і супраць падзяліліся пароўну. Аднак адзін з членаў журы вельмі настойліва скандаваў, што песня не для Еўрабачання. У выніку песня так і не прайшла ў фінал конкурсу.

Пазней да мяне падышоў Аляксандр Ціхановіч і красамоўна паціснуў мне руку, таксама ён сёе-тое мне сказаў… Не чакаў. Жыццё поўнае сюрпрызаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула