БЕЛ Ł РУС

Украінская апазіцыя кліча вышэйшае кіраўніцтва ЕС для перамоваў з Януковічам

10.12.2013 / 16:24

Украінская апазіцыя патрабуе прыцягнення для перамоваў з прэзідэнтам Віктарам Януковічам еўрапейскіх пасярэднікаў. Пра гэта Арсеній Яцанюк заявіў журналістам у штабе нацыянальнага супраціву, паведамляе «Украінская праўда».

«Мы маем патрэбу ў місіі Еўрасаюза на вышэйшым узроўні, на ўзроўні прэзідэнта і камісара», — заявіў ён.

Яцанюк сказаў, што «ўсё яшчэ застаюцца шанцы для вырашэння палітычнага крызісу».

Ён адзначыў, што апазіцыя не атрымлівала запрашэння на круглы стол з Леанідам Краўчуком.

«Наш план выхаду з крызісу з'яўляецца выразным: прыцягненне да адказнасці тых, хто біў дзяцей, вызваленне затрыманых, адстаўка адказных за гэта», — сказаў Яцанюк.

«Ніякага плану ад прэзідэнта няма, ніякіх саступак няма. Апеляцыйныя суды ў дачыненні да затрыманых актывістаў перанесены на наступны тыдзень», — абурыўся лідар фракцыі «Бацькаўшчына».

Яцанюк дадаў, што ў ходзе перамоваў апазіцыя гатовая да фарміравання тэхнічнага ўрада і прыняцця законаў, якія патрэбныя для прадухілення ўзурпацыі ўлады, заключэнне пагаднення аб асацыяцыі і абнаўлення крэдыту Міжнароднага валютнага фонду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула