БЕЛ Ł РУС

У Індыі аднавілі забарону на гомасэксуалізм

11.12.2013 / 10:28

Nashaniva.com

Вярхоўны суд Індыі змяніў рашэнне ад 2009 года, аднавіўшы забарону на гомасэксуальныя адносіны, піша «Бі-бі-сі».

Некалькі палітычных і рэлігійных груп звярнуліся ў суд для аднаўлення закона, адмененага ў 2009 годзе з-за «дыскрымінацыйнага складніка».

У адпаведнасці з законам аднаполыя адносіны з'яўляюцца «супрацьпрыродным злачынствам» і караюцца тэрмінам да 10 гадоў пазбаўленне волі.

У 2011 годзе заява міністра аховы здароўя Індыі Гулам Набі Азад, які назваў гомасэксуалізм «хваробай з іншых краін», выклікала шырокі рэзананс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула