Мінчанам абяцаюць да канца 2014 года сярэдні заробак $800
Сярэдняя заработная плата ў Мінску да канца 2014 года дасягне $800 у эквіваленце.
Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік старшыні Мінгарвыканкама Жанна Бірыч.
«Сёння ў Мінску сярэдняя зарплата складае $ 722 у эквіваленце», — сказала яна.
Намеснік старшыні таксама падкрэсліла, што ў сталіцы недастаткова працоўных рэсурсаў.
«На прадпрыемствах вельмі цяжкая сітуацыя з кадрамі. У цэлым працоўных шмат, але недастаткова прадстаўнікоў найбольш запатрабаваных прафесій — токараў, слесараў. Прадпрыемствы прамысловасці зацікаўлены ў перанавучанні кадраў», — адзначыла Жанна Бірыч.