БЕЛ Ł РУС

Еўрапарламент рэкамендаваў Украіне правесці датэрміновыя выбары, але не ўдакладніў якія менавіта

12.12.2013 / 22:12

Еўрапейскі парламент рэкамендаваў украінскай уладзе пацвердзіць сваю легітымнасць праз правядзенне ў краіне датэрміновых выбараў.

Пра гэта гаворыцца ў спецыяльнай рэзалюцыі, зацверджанай на сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу.

«Датэрміновыя выбары з'яўляюцца для дэмакратычнай дзяржавы прымальным выхадам з сітуацыі, калі ўлада павінна аднавіць сваю легітымнасць», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

Пры гэтым еўрапарламентарыі не ўдакладнілі, якія менавіта — парламенцкія або прэзідэнцкія — выбары маюцца на ўвазе.

Наступныя прэзідэнцкія выбары ва Украіне павінны адбыцца ў пачатку 2015 года, а парламенцкія — увосень 2017 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула