БЕЛ Ł РУС

КХЛ. «Дынама» прайграла «Данбасу»

15.12.2013 / 21:34

Nashaniva.com

У матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» прайграла 15 снежня ў Данецку «Данбасу» з лікам 1:3.

«Дынама» трывала асела на апошнім месцы ў Заходняй канферэнцыі. У каманды пасля 38 гульняў 36 балаў (дзевяць перамогаў у асноўны час, дзве перамогі ў авертаймах і па булітах, 22 паразы ў асноўны час, 5 — у авертаймах).

Наступны матч «Дынама» правядзе праз два тыдні: 27-га матч у Мінску супраць «Ак Барса» — лідара Усходняй канферэнцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула